У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харламаў. Валерый Барысавіч Харла́маў (14 студзеня 1948, Масква — 27 жніўня 1981) — выбітны савецкі хакеіст, нападнік каманды ЦСКА (1967—1981) і зборнай СССР (1969—1980), заслужаны майстар спорту СССР (1969). 2-разовы алімпійскі чэмпіён (1972, 1976) і 8-разовы чэмпіён свету. Лепшы хакеіст СССР (1972, 1973).