Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў (21 жніўня 1936, Свярдлоўск, Расія — 13 лістапада 1996) — беларускі спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).
Сконыў Уральскі політэхнічны інстытут (1959), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, 1964).
Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце (1959—1968, асістэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, старшы выкладчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1968—1972 і 1975—1988 — дацэнт, прафесар кафедры радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, 1972—1975 — загадчык кафедры канструявання і вытворчасці радыёапаратуры, 1988—2006 — загадчык кафедры радыёпрыёмных устройстваў, 2008—2015 — прафесар кафедры радыётэхнічных сістэм).
Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя і тэхніка фарміравання, прыёму і апрацоўкі сігналаў у радыётэхнічных сістэмах.
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001) і інш.