wd wp Пошук:

Валасны сход

Валасны сход — распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзены ў 1797 г. для дзяржаўных сялян(руск.) бел.. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1830—50-х гг.(руск.) бел. валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ўведзены ў еўрапейскай частцы імперыі для былых памешчыцкіх, з другой паловы 1860-х гг. адноўлены для былых дзяржаўных сялян.

Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах(руск.) бел. па 1 ад 10 двароў; y заходніх губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адміністрацыйна-гаспадарчыя справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне(руск.) бел., y пачатку 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах y Дзяржаўную думу(руск.) бел. і інш. 3 чэрвеня 1917 года скасаваны Часовым урадам y сувязі са стварэннем валасных земстваў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сялянства
Катэгорыя·Валасныя ўстановы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Мясцовае самакіраванне ў Расійскай імперыі