wd wp Пошук:

Вайна трэцяй кааліцыі

Вайна трэцяй кааліцыі, руска-аўстра-французская вайна (1805): вайна паміж 3-й кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаў (Вялікабрытанія, Расія, Аўстрыя, Швецыя, Каралеўства абодвух Сіцылій) з Францыяй у час напалеонаўскіх войнаў (1799—1815).

Напалеон, перакінуўшы на Рэйн свае галоўныя сілы (220 тыс.ч.), разбіў аўстрыйскую армію К. Мака (б.з. 80 тыс.ч.) пад Ульмам, а потым напаў на рас.-аўстр. армію М. Кутузава (50 тыс.ч.). Кутузаў здолеў унікнуць разгрому і пасля Ульмска-Ольмюцкага (Ульмска-Аламоўцкага) марш-манёўру злучыў свае сілы з рас. корпусам Ф. Буксгеўдэна (30 тыс.ч.). Аднак у Аўстэрліцкай бітве рас.-аўстр. войска было разгромлена, пасля чаго Аўстрыя выйшла з вайны і кааліцыя распалася.[1]

Зноскі

  1. ВЭС-83, С.645.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Напалеонаўскія войны
Катэгорыя·Войны XIX стагоддзя