wd wp Пошук:

Вазнясенскі праспект

Вазнясенскі праспект

Вазнясенскі праспект (руск.: Вознесе́нский проспект) — адзін з двух праспектаў, якія ўваходзяць у «перспектыву» Санкт-Пецярбурга, нароўні з Неўскім праспектам. Разам з Гарохавай вуліцай яны ўтвараюць тры прамяні, якія планаваліся П. М. Яропкіным як асноўны ансамбль для забудовы горада на левым беразе Нявы пасля пажараў 1736—1737 гадоў. Усе тры вуліцы праектаваліся «Камісіяй аб Санкт-Пецярбургскім будаўніцтве», створанай у 1737 годзе. Праз год у 1738 годзе праспект атрымаў сваю назву ў гонар царквы Ушэсця Гасподняга, якая да нашага часу не захавалася. Свой пачатак Вазнясенскі праспект бярэ ад Адміралцейскага праспекта, праходзячы праз Ісакіеўскую плошчу, перасякаючы раку Мойку, канал Грыбаедава і сканчаючы каля ракі Фантанкі. Працяг Вазнясенскага праспекта за Фантанкай — Ізмайлаўскі праспект.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Праспекты Санкт-Пецярбурга