wd wp Пошук:

Ваенны факультэт БДУ

Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галінах псіхалогіі, хіміі, журналістыкі, правазнаўства, міжнародных адносінаў і геаграфіі па аспектах, звязаных з ваеннай справай.

Гісторыя

Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры БДУ, створанай 4 лістапада 1926 года згодна загаду Рэвалюцыйнага ваеннага савета. Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, назначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва, быў палкоўнік М. М. Пятроў. У 1926—1931 гадах курс «Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў» выкладаў будучы чатырохкратны герой Савецкага Саюза маршал Г. К. Жукаў, які на той момант быў камандзірам 39-га кавалерыйскага палка ў 7-ай Самарскай дывізіі.

Пачынаючы з 1936 года асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, тыры і ў полі. У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі перапыненыя і аднавіліся ў 1943 годзе. У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запаса з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. За час свайго існавання да 2003 г. ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запаса па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Структура

У цяперашні час на ваенным факультэце БДУ дзейнічаюць кафедры:

Падрыхтоўка курсантаў вядзецца па 6 спецыяльнасцях:

Ваенная кафедра

Для навучэнцаў мужчынскага пола іншых факультэтаў БДУ існуе магчымасць паступіць на ваенную кафедру. Пры навучэнні адзін год, працягласць тэрміновай службы скарачаецца да 6 месяцаў, а выпускнік атрымлівае чын сяржанта. Пры навучэнні два гады, курсант артымлівае чын лейтынанта, а працягласць ваенных збораў скарачаецца да месяца.[1]

Героі СССР, якія праходзілі службу на ваеннай кафедры

Начальнікі факультэта

Зноскі

  1. http://www.sbmt.bsu.by/confirmed/110
  2. http://www.mil.by/ru/education/bsu/about/ Архівавана 4 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1926 год у Мінску
Вікіпедыя:Факультэты без геаграфічных каардынат
Ваенны факультэт БДУ
З’явіліся ў 1926 годзе
Факультэты паводле алфавіта