Ваенны ардынарыят Славакіі (славацк.: Vojenský rímskokatolícky ordinariát) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Славакіі. Ваенны ардынарыят Славакіі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Славацкай арміі і іх сем’яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Славакіі з’яўляецца сабор Святога Себасцьяна ў Браціславе.
26 лістапада 2002 года ў Ватыкане славацкім прэзідэнтам Рудольфам Шустарам і кардыналам Анджэла Садана была падпісана папярэдняя дамова аб стварэнні ў Славакіі ваеннага ардынарыята.
20 студзеня 2003 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Spiritalem progressionem, якой заснаваў Ваенны ардынарыят Славакіі.