wd wp Пошук:

Ваенны ардынарыят Нідэрландаў

Ваенны ардынарыят Нідэрландаў (нідэрл.: Militair ordinariaat van Nederland) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Нідэрландах. Ваенны ардынарыят Нідэрландаў, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Нідэрландскай арміі і іх сем’яў. Адміністрацыя ваеннага ардынарыята Нідэрландаў знаходзіцца ў горадзе Гаага, Нідэрланды.

Гісторыя

Пасада вікарыя ўзброеных сіл Нідэрландаў упершыню была ўтворана Святым Прастолам 16 красавіка 1957 года.

21 красавіка 1986 года Рымскі Папа Ян Павел II заснаваў Апостальскай канстытуцыяй Spirituali Militum curae Ваенны ардынарыят Нідэрландаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Нідэрландаў
Катэгорыя·Ваенныя ардынарыяты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Нідэрландаў