wd wp Пошук:

Вадзім Іванавіч Паўлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлаў. Вадзім Іванавіч Паўлаў — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2020)[1].

Біяграфія

У 1995 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне правазнаўства Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа. У 2001 годзе скончыў з адзнакай следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС. У 2001—2002 гадах праходзіў службу ў следчым аддзеле Першамайскага раёна упраўлення Следчага камітэта па г. Мінску. У 2002—2005 гадах навучаўся ў ад’юнктуры Акадэміі МУС.

У 2005—2011 гадах — выкладчык, старшы выкладчык, намеснік начальніка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Са снежня 2011 года начальнік кафедры.

Навуковая дзейнасць

Асноўная сфера навуковых інтарэсаў — сучасная антрапалогія права, посткласічная прававая думка, прававая думка Візантыі, руская філасофія права. Аўтар больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку манаграфічнага даследавання «Ад класічнага да некласічнага юрыдычнага дыскурсу», «Нарысы агульнай тэорыі і філасофіі права» (2011), сааўтар калектыўных манаграфій «Навука тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ў пошуках новых метадалагічных рашэнняў» (2012), «Сацыякультурная антрапалогія права» (2015), «Юрыдычная герменеўтыка ў XXI стагоддзі» (2016), сааўтар навукова-практычнага каментара да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», юбілейных выданняў «Міліцыя Беларусі: дакументы і матэрыялы (1917—2007 гг.)» (2007), «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. Гісторыя і сучаснасць» (2017).

Аўтар вучэбнага дапаможніка для магістрантаў «Праблемы тэорыі дзяржавы і права» (2017). Удзельнічаў у распрацоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», «Аб дзяржаўнай службе», іншых нарматыўных і лакальных прававых актаў.

Уваходзіць у склад рэдкалегіі часопісаў «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» і «Вестник Нижегородской академии МВД России», а таксама ў міжнародны рэдсавет міжнароднага антрапалагічнага часопіса «Фонарь Диогена» (Расія).

Выкладае навучальныя дысцыпліны «Агульная тэорыя права», «Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў», «Юрыдычная тэрміналогія», «Сучасныя праблемы, гісторыя і метадалогія юрыдычнай навукі» (магістратура), «Праблемы тэорыі і гісторыі дзяржавы і права» (магістратура).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» трох ступеняў і іншымі ведамаснымі ўзнагародамі. Уключаны ў склад навукова-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У 2020 годзе Вадзіму Паўлаву прысвоена ганаровае званне заслужанага супрацоўніка органаў унутраных спраў[2].

Зноскі

  1. Паўлаў Вадзім Іванавіч
  2. Паўлаў Вадзім Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Правазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы