wd wp Пошук:

Бітва пры Вісласе

Бітва пры Вісласе адбылася 27 красавіка 1622 года, каля нямецкай вёскі Віслас (Wiesloch) у 15 мілях на поўдзень ад Гайдэльберга, паміж пратэстантскім войскам пад агульным кіраўніцтвам графа Эрнста фон Мансфельда і камандуючага войскамі Бадэна супраць каталіцкага войска пад кіраўніцтвам Ціллі.

У пачатку вясны 1621 года, найміты пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Бадэн-Дурлаха Фрыдрыха Георга перайшлі Рэйн з боку Эльзаса для аб’яднання з войскам Эрнста фон Мансфельда. Аб’яднанае войска імкнулася перадухіліць злучэнне войска Цілі з 20.000 войскам Gonzales de Córdoba, якое прыйшло з Іспанскіх Нідэрландаў па загаду генерала Амбросіа Спінолы. Цілі сустрэў Пратэстанцкае войска з боку ар’ергарда і паспяхова прадвігаўся, пакуль не сустрэў галоўныя сілы пратэстаў. Ціллі адступіў і злучыўся з de Córdoba у наступным месяцы. Пасля бітвы, Мансфельд апынуўся ў складаным становішчы, пакуль войска Крысціяна Брансвіка не падышло з поўначы. Гэтыя два войскі ўдзельнічалі ў наступным месяцы ў бітве пры Вімпфене.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бітвы Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Бітвы ў Германіі
Катэгорыя·1622 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 27 красавіка
Катэгорыя·Канфлікты 1622 года