wd wp Пошук:

Бітва за Вукавар

Баявыя дзеянні

Першыя сутыкненні ў Вукавары адбыліся вясной 1991 года. Група харватаў на чале з Гойкам Шушакам абстралялі Борава-Сяло, выпусціўшы па ім тры ракеты. Гэта вымусіла мясцовых сербаў стварыць атрад самаабароны. На пачатку мая адбыўся інцыдэнт у Борава-Сяле, калі некалькі харвацкіх паліцэйскіх, што паспрабавалі падняць харвацкі флаг на мясцовым адміністрацыйным будынку, былі захопленыя ў палон сербамі. На наступны дзень адбыўся сур’ёзны бой за сяло паміж харвацкай паліцыяй і сербскім грамадзянскім апалчэннем, як спыніўся пасля ўмяшання Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА). На думку шэрагу даследчыкаў, у гэты ж час было прынята рашэнне ачысціць горад ад сербскага насельніцва. Падчас вайны, якая пачалася адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Харватыі ў 1991 годзе, часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і Узброеных сіл Харватыі правялі серыю нападаў на грамадзянскае сербскае насельніцтва. Трупы забітых выкідалі ў Дунай. Дакладная колькасць загінулых невядома, некалькі дзесяткаў трупаў былі знойдзеныя ў рацэ ўжо на тэрыторыі Сербіі і ідэнтыфікаваныя. Адначасова сербаў вымушалі пакінуць горад. У выніку ўлетку 1991 года горад пакінула 13 734 сербаў і югаславаў.

Наступным крокам харвацкіх сіл у горадзе стала аблога мясцовага гарнізона Югаслаўскай народнай арміі 20 жніўня. 3 верасня Югаслаўская Народная Армія пачала аперацыю па вызваленню блакіраваных гарнізонаў, якая неўзабаве перарасла ў аблогу горада і зацяжныя баі. Аперацыя праводзілася часткамі Югаслаўскай Народнай Арміі пры падтрымцы сербскіх парамілітарных добраахвотніцкіх фарміраванняў (напрыклад, Сербскай добраахвотніцкай гвардыі пад камандаваннем Жэлька Ражнатовіча «Аркана») і працягвалася з 3 верасня па 18 лістапада 1991 года. Каля месяца, з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну лістапада 1991 года, горад знаходзіўся ў поўным акружэнні. Абаранялі горад часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і харвацкія добраахвотнікі.

Маштабная аблога Вуковара пачалася 3 верасня. Нягледзячы на вялізную колькасную перавагу ЮНА ў жывой сіле і тэхніцы, абаронцы горада паспяхова супраціўляліся на працягу амаль трох месяцаў. Вукавар быў амаль цалкам разбураны з-за шматлікіх вулічных баёў, бамбардзіровак і ракетных абстрэлаў. Войскі Югаслаўскай народнай арміі канчаткова авалодалі горадам 18 лістапада 1991 года.

Страты бакоў

Паводле афіцыйных харвацкіх дадзеных, падчас бітвы за горад харваты страцілі 879 забітых і 770 параненых (дадзеныя Міністэрства абароны Харватыі, апублікаваныя у 2006 г.). Колькасць загінуўшых з боку Югаслаўскай народнай арміі дагэтуль застаецца невядомай. На думку белградскага ваеннага аглядніка Міраслава Лазанскі, югаслаўскі бок страціў 1103 забітых і 2500 параненых.

Пасля бітвы за горад было падпісана мірнае пагадненне, якое пакідала за сербамі Вукавар і частку ўсходняй Славоніі. Адначасова югаслаўскае кіраўніцтва пераканалася ў немагчымасці сілай утымаць Харватыю ў складзе Югаславіі. Занятыя сербскімі войскамі тэрыторыі, ў тым ліку і Вуковар, былі вернутыя ў склад Харватыі ў 1998 годзе, тады ж пачалося маштабнае аднаўленне горада.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Meštrović.
  2. 1 2 3 Heroes of Vukovar
  3. Dead Warriors Mislaid In The Political Haze

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Бітвы Харватыі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вайна за незалежнасць Харватыі
Катэгорыя·Канфлікты 1991 года