wd wp Пошук:

Білі Джын Кінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінг.

Білі Джын Кінг (анг. Billie Jean King, у дзявоцтве Мофіт (анг. Moffitt), нар. 22 лістапада 1943 года, Лонг-Біч, штат Каліфорнія, ЗША) — знакамітая амерыканская тэнісістка. Выступала ў 60-80 гадах XX стагоддзя. Рэкардсменка па колькасці перамог на Уімблданскім турніры. Актыўны змагар за раўнапраўе жанчын і мужчын у спорце.

Біяграфія

1960 — пачатак выступаў. У 1968 годзе афіцыйна становіцца прафесіяналам.

Спартсменцы не было і семнаццаці, калі яна першынствавала ў чэмпіянаце ЗША-60 на цвёрдых кортах ў парным разрадзе разам з Дарлін Хард.

У 1961 годзе яна, будучы ў складзе каманды краіны ў Кубку Уайтмана, перамагла ў двух з трох матчаў.

У 1966 годзе выйграла свой першы турнір Вялікага Шлема ў адзіночным разрадзе — Уімблдан.

У 1965 годзе спартсменка спалучалася шлюбам з Ларэнса Кінгам і вядомая свеце пад гэтым прозвішчам. У далейшым шлюб распаўся, але Білі-Джын пакінула прозвішча былога мужа.

Кінг — адна з нешматлікіх гульцоў, што выйгралі ўсе турніры Вялікага Шлема. Праўда, у розны час. На Уімблдане і Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна перамагала ва ўсіх трох намінацыях (у «адзіночцы», у пары і ў міксце).

У 1966, 1967, 1968, 1972 гадах была наймацнейшай тэнісісткай свету і абвяшчалася гульцом года.

На працягу ўсёй кар’еры супернічала з выбітнай тэнісісткай Маргарэт Сміт-Корт.

З’яўляецца самым узроставым прафесійным гульцом, які выйграў адзіночны турнір WTA. Выйграла турнір у Бірмінгеме ў 1983 годзе ва ўзросце 39 гадоў, 7 месяцаў, 23 дзён.

У 1983 годзе завяршыла выступленні.

У 1987 годзе прынятая ў Міжнародную залу тэніснай славы.

У 1990 годзе ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых амерыканцаў 20-га стагоддзя. У 2009 годзе ўзнагароджана Прэзідэнцкім медалём Свабоды, вышэйшым грамадзянскім знакам адрознення ў ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Tingay L. 100 years of WimbledonLondon Borough of Enfield: Guinness Superlatives, 1977. — P. 212.
  2. Billie Jean King // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Тэнісісты ЗША
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Міжнароднай залы тэніснай славы
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым парным разрадзе
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Першыя ракеткі свету (жанчыны)
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лонг-Біч
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных