Бяля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бяляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дамброўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. 15 мая 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баранавіцкага сельсавета.