wd wp Пошук:

Бурдыкоўшчына

Бурдыкоўшчына — колішні маёнтак у Баранавіцкім раёне. Размяшчаўся паміж вёскамі Застарынне і Пачапава ва ўрочышчы Бурдыкоўшчына.

Гісторыя

Сядзіба вядома з 1826 г. як уласнасць Ганны Валадкевіч з даволі знатнага на Беларусі роду Абуховічаў. Муж наступнай уладальніцы маёнтка Рэгіны Абуховіч паходзіў з роду Эйсмонтаў, таму да пачатку XX ст. двор Бурдыкоўшчына належаў Эйсмонтам.

Паводле польскай даследчыцы Малгажаты Цвенк[d] 14 (26) верасня 1794 года ў фальварку Бурдыкоўшчына ў Вікторыі з Жукоўскіх і Вінцэнта Петрашкевіча нардзіўся першанец — Юстын-Ануфрый Петрашкевіч, польскі і беларускі паэт, заснавальнік таварыства філаматаў[1].

Дакладная дата пабудовы палаца невядома, але, мяркуючы па архітэктурным абліччы і стылі, ён, верагодна, узведзены ў канцы XVIII ст.

Палац быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на тэрыторыі колішняга палацава-паркавага ансамбля месціцца летні лагер па доглядзе цялят. На сённяшні час захаваліся толькі рэшткі раскошнага некалі англійскага парку.

Архітэктура

Паркавы фасад палаца ў 1915 годзе

Будынак быў цагляны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, меў два сіметрычна размешчаныя па баках крылы з парай комінаў на кожным.

На акварэлі Напалеона Орды з боку парку цэнтральны корпус палаца вылучаецца трохвосевым рызалітам з тэрасай на першым паверсе і балконам на другім. Выгляд фасада з цэнтральнага ўвахода і ўнутраная аздоба будынка невядомыя.

Зноскі

  1. Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны 28 Кас 2022

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Эйсманты
Катэгорыя·Застарынне (Баранавіцкі раён)
Катэгорыя·Абуховічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пачапава (Баранавіцкі раён)
Катэгорыя·Колішнія сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Сядзібы Баранавіцкага раёна