wd wp Пошук:

Бургундскі канал

Бургундскі канал
**Бургундскі канал** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): Canal de Bourgogne) — [канал](/Канал,_гідраграфія "Канал, гідраграфія") у [Бургундыі](/Бургундыя "Бургундыя").

Канал праходзіць па тэрыторыі дэпартаментаў Іона і Кот-д’Ор і злучае Атлантычны акіян праз Сену і Іону ў Міжэнне і Міжземнае мора праз Рону і Сону у Сен-Жан-дэ-Лонэ. Будаўніцтва канала працягвалася з 1775 па 1832, перапыняючыся на доўгі час.

Даўжыня канала - 242 км, на ім пабудавана 189 шлюзаў, сярэдняя глыбіня - 1,8 м. Частка канала, даўжынёй у 3333 м праходзіць у тунэлі. Вышэйшая кропка - 378 м у Пуі-ан-Аксуа, самая нізкая - 79 м пры зліцці з Іонай. Найбуйнейшы горад на канале - Дыжон.

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Каналы
Катэгорыя·Каналы Францыі