wd wp Пошук:

Бурана

Стракатая забудова Бурана

Бурана (Burano) — астраўны квартал Венецыі, размешчаны на адлегласці 7 км. ад цэнтра горада, побач з Тарчэла, з насельніцтвам каля 4000 жыхароў. Вядомы сваімі ярка афарбаванымі дамамі. З XVI стагоддзя спецыялізуецца на вытворчасці карунак. Тэхналогія вытворчасці карунак, як мяркуюць, была экспартавана венецыянцамі з Усходняга Міжземнамор’я. Выхадцам з Бурана быў знакаміты кампазітар Галупі. Да 1923 года Бурана лічыўся асобным ад Венецыі горадам, як і Мурана. Акрамя маляўнічай забудовы, турыстаў вабяць у Бурана музей венецыянскіх карункаў і царква Сан-Марціна з нахільнай 52-метровай кампанілай.

Вядомыя ўраджэнцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Венецыянскай лагуны
Катэгорыя·Артыкулы пра астравы без шаблонаў-картак