wd wp Пошук:

Букіцінгі

Букіцінгі (індан.: Bukittinggi) — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.

Геаграфічнае палажэнне

Муніцыпалітэт Букіцінгі

Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг і Мерапі. Абсалютная вышыня — 918 метраў над узроўнем мора[1].

Букіцінгі размешчаны на адлегласці прыблізна 65 кіламетраў на поўнач ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя муніцыпалітэта Букіцінгі падзяляецца на тры раёна (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 24 сельскіх паселішча (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 25,24 км².

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1825 годзе галандцамі і быў вядомы як Форт-дэ-Кок. Падчас Другой сусветнай вайны Суматра была акупаваная японскімі войскамі, і ў 1943 годзе ў Букіцінгі з Сінгапура быў перанесены штаб 25-й японскай арміі. У 1949 годзе горад быў афіцыйна перайменаваны ў Букіцінгі.

Насельніцтва

Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 111312 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:

19902000200520102012
72 09389 393100 512111 312115 512[3]

У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены кітайцы, яванцы, тамілы і батакі.

Зноскі

  1. Bukittinggi, Indonesia Page(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
  2. Bukit Tinggi(англ.)  (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
  3. разліковая
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта