wd wp Пошук:

Буда Вясенняга Храма

1. Буда Вясенняга Храма 153 м
2. Статуя Свабоды 93 м
3. Скульптура «Радзіма-маці кліча!» 91 м
4. Статуя Хрыста-Збавіцеля 39.6 м
5. Cтатуя працы Мікеланджэла «Давід» 7.7 м

Буда Вясенняга Храма — самая вялікая статуя ў свеце, выява Буды Вайрачана. Знаходзіцца ў пасёлку Чжаоцунь ў правінцыі Хэнань, недалёка ад нацыянальнай шашы № 311. Статуя была завершана ў 2002 годзе.

Вышыня статуі 128 метраў. Агульная вышыня — 153 метры (з улікам 20-метровага п’едэстала ў выглядзе лотаса).

Праект у цэлым каштаваў каля $ 55 мільёнаў, з якіх $ 18 мільёнаў былі патрачаны на статую. Першапачаткова меркавалася, што статую зробяць з 1100 частак літой медзі, з агульнай вагой 1000 тон. Планы будаўніцтва Буды Вясенняга Храма былі абвешчаныя неўзабаве пасля руйнавання талібамі баміянскай статуі Буды ў Афганістане. Кітай асудзіў сістэматычнае разбурэнне будыйскай спадчыны Афганістана.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Манументы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Будыйская скульптура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будыйскія храмы і манастыры Кітая