Будапешцкае гета — яўрэйскае гета, створанае нацыстамі ў Будапешце ў лістападзе 1944 года ў рамках палітыкі пераследу і знішчэння яўрэяў. У студзені 1945 года вызвалена наступаўшымі савецкімі войскамі.
Пераследаванне яўрэяў у Венгрыі пачаўся з 1938 года правым нацыяналістычным рэжымам Міклаша Хорці. У 1941 годзе ў Будапешце жыло 184 тыс. яўрэяў і 62 тыс. хрышчоных яўрэяў, якія ў адпаведнасці з антыяўрэйскімі законамі падвяргаліся рэпрэсіям[1].
У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю. Мноства яўрэяў было арыштавана. Стварэнне гета ў правінцыі пачалося ў красавіку 1944 года і ўслед за гэтым пачалася дэпартацыя ў лагеры смерці.
15 чэрвеня 1944 г. міністр унутраных спраў Венгрыі выдаў загад аб стварэнні гета ў Будапешце. Згодна з загадам пад гета было выдзелена 2000 дамоў, пазначаных жоўтымі зоркамі[2] і абгароджаных сцяной. Усяго ў гета планавалася перасяліць 220 тыс. яўбрэяў. 25 чэрвеня для яўрэяў Будапешта была ўведзена каменданцкая гадзіна[1].
Жыхароў гета пачалі дэпартаваць у канцлагеры адразу пасля яго стварэння. За час акупацыі Венгрыі яўрэйскае насельніцтва Будапешта скарацілася з 200 тысячаў да 70 тысячаў чалавек у гета. Каля 20 тысячаў чалавек пражывала ў дамах па-за межамі гета, карыстаючыся дакументамі, выдадзенымі дыпламатамі нейтральных краін (у тым ліку Раулем Валенбергам і Джорджа Перласка).
18 студзеня 1945 года гета было вызвалена часцямі 151-й Чырванасцяжнай Жмерынскай дывізіі, пры гэтым ахова гета аказала супраціўленне. Па словах аднаго з удзельнікаў баёў, гета было падрыхтавана да выбуху[3]. Да гэтага моманту ў гета і ў памяшканнях, падкантрольных дыпламатычным місіям нейтральных краін, знаходзілася каля 94 тысяч яўрэяў[1].
У 2005 годзе ў памяць аб ахвярах на набярэжнай Дуная усталяваны мемарыял.