wd wp Пошук:

Брэсцкая абласная філармонія

Брэсцкая абласная філармонія — філармонія створана ў 1986 годзе ў горадзе Брэст на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніi.

У складзе філармоніі працуюць камерны аркестр, які створаны ў 1991 г. (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандр Мартыненка), камерна-інструментальны ансамбль «Эвергрын», вакальны ансамбль «Крэсіва», канцэртна-лекцыйная група. Да 1995 г. існаваў дзіцячы музычны тэатр «Трам» (мастацкі кіраўнік Уладзімір Яшчук).

Сярод салістаў былі заслужаны артыст Расіі Барыс Пяцюк, заслужаны артыст Украіны Фёдар Богдан, баяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Пылік і іншыя.

Філармонія праводзіць штогадовыя регіянальныя фестывалі «Музычнае Палессе» (з 1995 г.), «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 2000 г.), цыкл канцэртаў для дзяцей «Музыканты — дзецям» (з 2000 г.).

Філармоніi перадалі будынак былога гарнізоннага Дома афіцэраў на вул. Арджанікідзэ, дзе будзе зроблена камерная канцэртная зала. Дырэктарам філармоніi быў А. А. Мартыненка, цяпер яе ўзначальвае Зоя Iванаўна Шусцікава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філармоніі Беларусі
Катэгорыя·Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)
Катэгорыя·Культура Брэста
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96