wd wp Пошук:

Брно-прыгарад

Раён Брно-прыгарад (чэшск.: Okres Brno-venkov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Брно (у склад раёна не ўваходзіць). Плошча — 1 498,95 кв. км., насельніцтва складае 202 092 чалавека. У раёне налічваецца 187 муніцыпалітэтаў, з якіх 13 — гарады, 10 — мястэчкі.

Геаграфія

Размешчаны на захадзе цэнтральнай часткі края. У рамках края мяжуе з раёнамі Бланска на поўначы, Вішкаў на ўсходзе, Бржэцлаў на паўднёвым усходзе, Знойма на паўднёвым захадзе і Брно-горад, які атачае з усіх бакоў. На захадзе і паўночным захадзе суседнічае з раёнамі Тршэбіч і Ждзяр-над-Сазаваў Высачынскага краі.

Гарады і насельніцтва

Даныя на 2009 год:

Горад Насельніцтва
Куржым 10 694
Іванчыцы 9 564
Цішнаў 8 596
Шлапаніцы 6 976
Росіцы 5 571
Ославані 4 684
Модржыцы 4 665
Погаржэліцы 4 600
Збішаў 3 930
Жыдлахавіцы 3 534
Уезд-у-Брна 3 172
Райград 2 961
Дольні-Коўніцы 2 599

Горад Погаржэліцы да 2007 года з’яўляўся часткай раёна Бржэцлаў.

Усяго Жанчын Мужчын
202 092
(100 %)
101 830
(50,39 %)
100 262
(49,61 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 134,82 чал./км²; 35,40 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Зноскі

  1. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Паўднёвамараўскага края