wd wp Пошук:

Бражнік асінавы

Бражнік асінавы (Laothoe amurensis) — матыль з сямейства бражнікаў.

Апісанне

Матыль вялікі, з масіўным брушкам. Размах крылаў 80—90 мм. Крылы цёмна-шэрыя з бураватым адценнем і слабым больш цёмным малюнкам з хвалістых палос рознай шырыні плям. Заднія крылы колерам і малюнкам падобныя да пярэдніх. Крылы звонку слаба вышчарбленыя, пры аснове крылаў — цёмна-шэры пух.

Арэал

Еўрасібірскі від, у Беларусі адзначаны ў паўночнай і цэнтральнай частках. Месцы пражывання: цёмныя, густыя лісцевыя і мяшаныя лясы.

Экалогія

Дае адно пакаленне за год. Лёт матылёў у траўні-чэрвені. Вусені тоўстыя, жоўта-зялёныя, з косымі жоўтымі палоскамі па баках і бела-жоўтай зярністасцю па ўсім целе. Жывуць у чэрвені-ліпені на асінах. Акукліваюцца ў зямлі. Кукалка зімуе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бражнікі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі