wd wp Пошук:

Ботані

Не блытаць з Батнічны заліў. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Заліў Ботані або Батанічны заліў (англ.: Botany Bay, часам Botanist Bay) — заліў Тасманава мора ля ўсходняга берага Аўстраліі, у 8 км на поўдзень ад цэнтра Сіднея, адкрыты Джэймсам Кукам 29 красавіка 1770 года. Дж. Кук даў назву заліва ў гонар сваіх сяброў — даследчыкаў і напарнікаў па першым кругасветным падарожжы на караблі Індэвар. Гэта батанікі Джозеф Банкс (англ.: Joseph Banks) і Даніэль Соландэр (англ.: Daniеl Solander), якія вывучылі і апісалі мноства незнаёмых еўрапейцам раслін на берагах бухты. Таксама яны апісалі і жывёл, у першую чаргу сумчатых.

Заліў Ботані вядомы тым, што туды 18-20 студзеня 1788 года прыйшоў Першы флот з Вялікабрытаніі з будучымі пасяленцамі Аўстраліі, які затым 26 студзеня 1788 года перайшоў у заліў Порт-Джэксан, размешчаны па моры ў 12 км на поўнач, дзе было заснавана першае еўрапейскае пасяленне ў Аўстраліі — Сідней.

У цяперашні час Сідней разросся да заліва Ботані. На паўночным беразе заліва ў прыватнасці размешчаны аэрапорт Сіднея, прычым узлётна-пасадачныя палосы аэрапорта выходзяць у заліў (яны часткова намытыя).

Шырыня заліва ля ўваходу 2,2 км, глыбіня 18-31 м. У Батанічны заліў упадаюць рэкі Кук і Джорджэс. Прылівы паўсутачныя да 2,3 м.

У заліве знаходзіцца порт Ботані. Насельніцтва ў раёне заліва каля 35 тыс. чалавек.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы Ціхага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Залівы Аўстраліі
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта