.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Борха Дакаль Сайс (ісп.: Borja Docal Saiz; нар. 3 кастрычніка 1991, Сантандэр, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца.
Борха з’яўляецца выхаванцам клуба «Расінг» з Сантандэра. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 19 жніўня 2012 года ў матчы Сегунды супраць «Лас-Пальмаса» (0:1). Па выніках сезону 2012/13 «Расінг» выбыў у Сегунду B, і ў ліпені 2013 года Дакаль перайшоў у іншы клуб Сегунды — «Мірандэс». У жніўні 2015 года вярнуўся ў «Расінг».
У ліпені 2016 года стаў іграком славацкага клуба «Сеніца», аднак з-за траўмы згуляў толькі ў двух матчах. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[3]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць наваполацкага «Нафтана» (2:0). Аднак, замацавацца ў складзе «Дынама» не здолеў, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў брэсцкі клуб[4].
У чэрвені 2018 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Іспаніі «Хімнастыка» з Торэлавегі[5], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)