Боканькі — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, на поўнач ад вёскі Мураўшчына, у басейне ракі Нача.
Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Размешчана сярод марэнных узгоркаў вышынёй 5—8 м, разарных у верхняй частцы. Уздоўж урэзу вады расце хмызняк, на захадзе — забалочаная пойма шырынёй 3 м. Злучана ручаём з возерам Ракуціна.