Бой ля Пена́нга — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 кастрычніка 1914 года. Ранняй раніцай нямецкі крэйсер «Эмдэн» патапіў ў гавані Пенанга крэйсер Расійскага імператарскага флота «Жэмчуг». Сонная каманда «Жэмчуга» не аказала практычна ніякага супраціўлення атацы германскага рэйдэра. Па «Жэмчугу» былі выпушчаны дзве тарпеды і адкрыты артылерыйскі агонь. У выніку тарпеднай атакі адбыўся выбух насавога снараднага склепа і затапленне крэйсера.
З 335 чалавек каманды карабля загінулі 81, пазней памерлі 7 і былі параненыя 122 [1].
У баі загінулі забітымі і патанулымі мічман Сіпайла і 85 чалавек каманды рускага крэйсера. Быў цяжка паранены лейтэнант Веньямінаў, лёгка параненыя лейтэнанты Селязнёў і Мардар’еў. З выратаваных 250 чалавек каманды 112 былі параненыя [2].
30 кастрычніка «Эмдэн» перасадзіў палонных французскіх маракоў на брытанскі параход «Ньюберн», які рухаўся з Вялікабрытаніі ў Сінгапур.
Пасля вяртання ў Расію камандзір «Жэмчуга» і яго старшы памочнік былі адданыя пад суд і разжалаваны ў матросы.