Блок нацыянальных меншасцяў (па-польску: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднанне, утворанае нацыянальнымі меншасцямі 17 жніўня 1922 году падчас выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасці Польшчы — беларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы. Да блоку не далучыліся летувісы, Бунд і частка Паалей-Цыёну. Выбары байкатавалі ўкраінцы Усходняй Галічыны. Галоўнай мэтаю блоку было нацыянальнае раўнапраўе.
У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сенат) БНМ ішоў у выбарчым спісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18.
БНМ існаваў да выбараў 1928 году.
Пасольскія мандаты
Мандаты сенатара
Пасольскія мандаты
Мандаты сенатара