wd wp Пошук:

Бешык туй

Бешык

Бешык туй або Бешык туі (ад узб.: Beshik — калыска) — урачыстае мерапрыемства ў гонар нараджэння першага дзіцяці на Блізкім і Сярэднім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі. У кожным рэгіёне яно мае канкрэтныя асаблівасці.

Гэты рытуальны абрад звязаны з першым укладваннем немаўляці ў калыску, праводзіцца на саракавы дзень пасля яго нараджэння і арганізуецца ўсімі сваякамі дзіцяці.

У многіх месцах (у тым ліку ў Ташкенце) бешык туй лічыцца часткай шлюбнага абраду.

Апісанне

Згодна з узбекскімі традыцыямі асноўную нагрузку ў правядзенні абраду бешык туй неслі бацькі нявесты. Яны павінны былі падрыхтаваць для дзіцяці некалькі камплектаў адзення і абутку з разлікам іх выкарыстання па прызначэнні да наступу школьнага ўзросту, то бок да сямі гадоў, розныя цацкі, зыходзячы з полу дзіцяці, бешык, сарпо (вопратку) для дачкі, яе мужа, свата і свацці, іншых блізкіх сваякоў (братоў і сясцёр, бабуль і дзядуляў, дзядзькаў і цётак) іх зяця, а таксама харчовыя прадукты для правядзення застолля: рыс, муку, мяса, алей і інш[1]. Рыхтаваўся гэты вялікі дастархан загадзя, з моманту атрымання весткі аб цяжарнасці дачкі[1].

У сучасных рэаліях традыцыі імкнуцца да большай прастаты. Сваякі маладой маці прыносяць багата прыбраны бешык — ярка размаляваны дзіцячы ложачак — калыску, вопратку і іншыя неабходныя для нованароджанага рэчы. Акрамя гэтага, належыць прыносіць загорнутыя ў абрус аладкі, прысмакі і цацкі[2]. Ад сваякоў з боку маладога бацькі чакаюцца арганізацыйныя моманты застолля. Гасцей павінен сустрэць чысты і святочна ўпрыгожаны дом.

Па традыцыі, пакуль госці весяляцца і частуюцца за святочным сталом, пажылыя жанчыны праводзяць у дзіцячым пакоі абрад першага спавівання і ўкладвання дзіцяці ў бешык. Бешык - гэта не звычайная калыска, яе будова ўключае ёмістасць для збору натуральных выдзяленняў дзіцяці, і таму канструкцыя адрозніваецца ў залежнасці ад пола дзіцяці. Бешык туй грае не толькі сімвалічную святочную ролю, але і падкрэслівае, што вопыт, уменне правільна спавіць немаўля ў бешык перадаецца ад пакалення да пакалення.

Цырымонія завяршаецца агледзінамі, падчас якіх запрошаныя госці падаюць малышу падарункі. Калыску традыцыйна абсыпаюць наватам (вінаградным цукрам), парвардой (цукеркі) або іншымі прысмакамі, каб жыццё ў дзіцяці склалася доўгім, нябедным і шчаслівым[3].

Зноскі

  1. 1 2 Традиции узбекского народа. Бешик тўй (руск.)
  2. Бешик-туй (руск.)
  3. Бешик-туй (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вяселле
Катэгорыя·Культура Узбекістана
Катэгорыя·Абрады і рытуалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай