wd wp Пошук:

Бергфрыд

Тракайскі астраўны замак — пасярэдзіне вежа-бергфрыд з функцыяй брамы ва ўнутраны двор княжацкага канвентхауса

Бергфрыд (ням.: Bergfried) — дамінуючая абарончая вежа замка, якая магла выконваць ролю замкавай цытадэлі — служыць апошнім пунктам абароны, але ў адрозненне ад данжона не мела жыллёвых функцый.

Сам феномен бергфрыда паходзіць з традыцыі нямецкага замкавага дойлідства, для якога быў характэрны перанос жылых функцый з вежы ў палац, у адрозненні ад французскай традыцыі данжонаў. У ВКЛ бергфрыды прыйшлі праз Тэўтонскі ордэн, для замкаў-канвентхаусаў якога было характэрна будаўніцтва па перыметры высокай абарончай вежы-бергфрыда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фартыфікацыя
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы