Бенвенута Кампезані (каля 1250 — 1323) — італьянскі лацінамоўны паэт з Вічэнцы.[2] Патрымліваў Канграндэ дэла Скала.[3]
Сёння Кампезані найчасцей згадваецца як аўтар кароткага верша «На ўваскрасенне Катула, веронскага паэта», гэта значыць на нейкую падзею звязаную з рукапісам Катула. Верш складзены ў выглядзе загадкі, і дакладны яго сэнс няясны. У ім гаворыцца пра нейкага земляка Катула, які «вярнуў яго дамоў з чужыны» — імаверна, ці то знайшоў рукапіс, ці то прывёз яго ў Верону з іншага горада, ці то зрабіў з яго новую копію.[4]