wd wp Пошук:

Беллесрад

Дзяржаўная ўстанова радыяцыйнага кантролю і радыяцыйнай бяспекі (Беллесрад) — арганізацыя Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якая займаецца даследаваннем узроўню абпраменвання лясоў, леснікоў і вырабаў лясной гаспадаркі. Створаная для ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі.

Назва паходзіць ад скарачэння БелЛесРад.

Па стане на 2016 год арганізацыя мае назву «Беллесахова», функцыі засталіся тыя ж самыя. Сайт таксама змяніў дамен, стары не працуе.

Асноўнай мэтай установы з’яўляецца правядзенне адзінай навуковай, тэхнічнай і інвестыцыйнай палітыкі ў пытаннях пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі працаўнікоў лясной гаспадаркі і насельніцтва, кіраўніцтва службай радыяцыйнага кантролю.

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

У склад установы ўваходзяць тры падраздзяленні:

Установа «Беллесрад» і структурныя падраздзяленні службы радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне кантролю радыёактыўнага забруджвання, акрэдытаваныя ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі ISO 9000.

АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ :

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1988 годзе