wd wp Пошук:

Белая дзірка

Бе́лая дзі́рка — гіпатэтычны фізічны аб’ект у Сусвеце, у вобласць якога нішто не можа ўвайсці. Белая дзірка з’яўляецца часавай супрацьлегласцю чорнай дзіркі.

Тэарэтычна мяркуецца, што белыя дзіркі могуць утварацца пры выхадзе з-за гарызонту падзей рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.

На сённяшні дзень невядомыя фізічныя аб’екты, якія можна пэўна лічыць белымі дзіркамі, таксама няма тэарэтычных перадумоваў па метадах іх пошуку (у адрозненне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца, напрыклад, у цэнтрах буйных спіральных галактык).

Ізраільскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хелер сцвярджаюць, што анамальны гама-усплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў «белай дзіркай»[1][2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. У Сусвеце ўпершыню адкрыты гіганцкі антыпод чорнай дзіркі Маскоўскі камсамолец, 31 мая 2011
  2. Ізраільцяне знайшлі белую дзірку Архівавана 27 мая 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гіпатэтычныя астранамічныя аб’екты
Катэгорыя·Чорныя дзіркі
Катэгорыя·Гравітацыя
Катэгорыя·Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы