Дыпламатычныя адносіны з Чарнагорыяй Рэспубліка Беларусь усталявала 8 жніўня 2006 года. Пасол Чарнагорыі ў Маскве (на 2019 гэта Раміз Башыч) па сумяшчальніцтве з’яўляецца паслом у Беларусі.[1] У студзені 2019 сяброўства Мінска і Падгорыцы актывізавалася: у Маскве з Башычам сустрэўся пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка — дыпламаты абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін; а ў Падгорыцы адбыліся кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі.[2] Штогадовы гандлёвы абарот паміж Чарнагорыяй і Беларуссю складае каля паўмільёна даляраў, прычым на экспарт Беларусі прыходзіцца ажно 95 % агульнага аб’ёму.[3]