wd wp Пошук:

Беларуска-албанскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Албанія былі ўсталяваны 17 траўня 1993 г. Албанскія паслы ў Расіі па сумяшчальніцтве акрэдытуюцца ў Беларусі. 16 сакавіка 2015 года ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Албанія ў Расійскай Федэрацыі Арбенам Газіёні. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасцям рэалізацыі існуючага патэнцыялу пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў, павелічэння наменклатуры і аб’ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў Албанію, фарміраванню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў, абмеркаванню перспектыў узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.[1]

Аб’ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па выніках 2014 года склаў 16,15 млн. долараў ЗША.[1] Расце турыстычная плынь беларусаў у Албанію. На замову некаторых тураператараў ажыццяўляюцца прамыя чартэрныя авіярэйсы Мінск–Тырана.[2]

Зноскі

  1. 1 2 http://www.soyuz.by/news/geopolitics/14777.html Архівавана 2 ліпеня 2019.
  2. https://nashaniva.by/?c=lr&i=212862&lang=ru
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Албаніі