wd wp Пошук:

Бейкер-стрыт

Бейкер-стрыт (англ.: Baker Street) — вуліца ў лонданскім раёне Мэрылебан (паўночная частка Вэстмінстэра) даўжынёй 2,4 кіламетры. З’яўляецца часткай шашы А41.

Вуліца атрымала назву ў гонар будаўніка Уільяма Бейкера, які праклаў яе ў XVIII стагоддзі. Першапачаткова тут было месца жыхарства для вышэйшага саслоўя, аднак у нашы дні на Бейкер-стрыт пераважна размяшчаюцца камерцыйныя і гандлёвыя аб’екты. Паштовы код — NW1/W1.

Найбольш вядомая дзякуючы знакамітаму персанажу Артура Конан Дойла — прыватнаму дэтэктыву Шэрлаку Холмсу. Паводле задумы аўтара, вялікі дэтэктыў жыў на Бейкер-стрыт у доме 221Б, якога ў рэальнасці не існавала на момант напісання твораў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вуліцы Лондана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта