wd wp Пошук:

Бездзежскі фартушок

Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» адкрыты 17 студзеня 1999 года ў Бездзежы. Экспазіцыя размешчана ў 7 залах («Падворак», «Ручнікі», «Сялянская хата» і г.д.). Фонды музея налічваюць больш як тысячу экспанатаў. Сэрца музея — зала «Царства фартушкоў». У музеі сабрана ўнікальная калекцыя фартушкоў, што налічвае больш як дзве сотні прадметаў. У экспазіцыі прадстаўлена больш як сем дзесяткаў. Менавіта бездзежскія фартушкі адрозніваюцца ад іншых па сваёй выбеленасці. Шылі іх з палатна, якое складалася з трохсот ільняных нітачак, якія свабодна праходзілі праз пярсцёнак.

Самы першы фартушок, які захоўваюць фонды музея, быў створаны ў 1880 годзе. Традыцыйнае адзенне вясковага насельніцтва в. Бездзеж мае шэраг асаблівасцей у назвах і манерах нашэння, характары аздаблення, якія паказаны ў экспазіцыі. Працуе школа народнай творчасці па класах: «Вышыўка» і «Карункапляценне». Экскурсіі па музеі праходзяць з удзелам народнага фальклорнага калектыву «Купалінка» і народнага калектыву песні і музыкі «Сваякі». Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна.

Асаблівасці бездзежскага фартушка

У Бездзежы Драгічынскага раёна «затулкі»-фартухі былі крыху карацейшыя і больш шырокія. Шылі іх у 2-3 полкі, каб яны закрывалі не толькі перад, але і бакі спадніцы. Злучалі простым швом так, каб яно не кідалася ў вочы, а складвалася ўражанне, што палатно выткана ў адну полку. Па нізе іх аздаблялі тканым ці вышытым арнаментам, карункамі або «ператыкалі» ўсё поле фартуха рэдка размешчанымі вузенькімі папярочнымі палоскамі. У версе палатно збіралася, яго моршчылі так, каб атрымліваліся складкі, хаця маглі яны быць і без складак. Завязкі белага колеру без вышыўкі.

Святочныя фартухі былі больш тонкія і багата аздоблены вышываным або тканым узорам. Тканіна магла быць у палоску або ў клетку і сама па сабе выглядала багата, можа, таму такія фартухі аздаблялі толькі па нізе і па баках. Гэта гаварыла пра тое, што бездзежскія майстрыхі мелі тонкі густ.

У бездзежскім краі ў фартушках пераважаюць чорны і чырвоны колеры, бо ў народзе лічылі, што гэтыя колеры засцерагаюць ад нячыстай сілы. У кожнай гаспадыні было больш дванаццаці фартушкоў — па колькасці найважнейшых рэлігійных свят.

Дырэктары музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бездзеж
Катэгорыя·Культура Драгічынскага раёна