wd wp Пошук:

Батанічны сад БДУ

Сукуленты ў аранжарэі
Хол новага будынка біялягічнага факультэта
Помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава» — дэндрарый Батанічнага сада БДУ

Батанічны сад БДУ — навуковая батанічная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя

Батанічны сад БДУ арганізаваны пры кафедры сістэматыкі раслін біялагічнага факультэта ў 1930 г. Яго заснавальнікам быў прафесар С. М. Мельнік. З часу заснавання і да 1956 г. батанічны сад плошчай 2 га размяшчаўся на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. У калекцыі расце 37 відаў драўняных, 19 відаў хмызняковых раслін і шматлікія травяністыя расліны.

У 1956 г. батанічны сад быў перанесены ў Чырвонае ўрочышча (паўднёва-ўсходнее наваколле Мінска). Батанічны сад быў спланаваны па геаграфічным прынцыпе. У ім былі створаны ўчасткі сістэматыкі раслін, карысных раслін і дэндрарый. Калекцыя налічвала больш за 800 відаў. У 1965 г. батанічны сад быў перанесены ў Шчомысліцу на тэрыторыю вучэбна-даследчай гаспадаркі БДУ.

З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта БДУ па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10.

Апісанне

У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнiкаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод. Калекцыя налічвае больш за 900 відаў, разнавіднасцей і формаў. У калекцыі трапічных і субтрапічных раслін знаходзіцца каля 400 відаў і гатункаў, якія адносяцца да 190 родаў з 69 сямействаў. Асноўны відавы склад трапічных і субтрапічных раслін размешчаны ў аранжарэі, а таксама ў зімовым садзе і па паверхах корпуса біялагічнага факультэта.

Дэндрарый

Асноўны артыкул: Шчомысліцкая дуброва Дэндрарый батанічнага саду БДУ быў закладзены ў 1928 г. на базе апорнага пункта Усесаюзнага Інстытута раслінаводства «Шчомысліца» па ініцыятыве акадэміка М. І. Вавілава. У цяперашні час у яго складзе каля 250 відаў і формаў з 96 родаў і 38 сямействаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя·Батанічныя сады Беларусі
Катэгорыя·Біялагічны факультэт БДУ
Катэгорыя·1930 год у Мінску
Катэгорыя·Вуліца Курчатава (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе