wd wp Пошук:

Басманны раён

Басманны раён — раён у Маскве ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі, а таксама адпаведнае раёну ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне «Басманнае».

Мяжуе з Краснасельскім, Таганскім і Цвярскім раёнамі, а таксама з раёнамі Лагунцы, Сакольнікі і Ляфортава.

Паводле даных тэрытарыяльнага органа Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі ў горадзе Маскве плошча тэрыторыі раёна складае 837 га.[1] Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 100,5 тыс. чал.[2]

На тэрыторыі Басманнага раёна размешчаны 10 станцый метро, Курскі вакзал і больш за 30 праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у склад Богаяўленскага благачыння Маскоўскай гарадской епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Межы

З захаду раён абмежаваны Лубянскім праездам; з паўночна-заходняга боку мяжа праходзіць па Мясніцкай вуліцы, плошчы Красныя Вароты, Новай Басманнай вуліцы, 1-й Басманнай вуліцы, Альхоўскай вуліцы, Трэцяму транспартнаму кальцу, Новай Перавядзенаўскай вуліцы; з поўначы мяжа па Казанскаму кірунку МЧ; з усходняга боку — па Гаспітальным Вале, Гаспітальнай вуліцы і рацэ Яўзе; з поўдня — па Курскаму кірунку МЧ, Сырамятніцкай вуліцы, вуліцы Варанцова Поле, Падкалакольнаму завулку, вуліцы Салянка.

Асноўныя вуліцы

Радыяльныя:

Зноскі

  1. Показатели муниципальных образований. Басманное(нявызн.) (недаступная спасылка). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
  2. Распределение численности населения г. Москвы по административным округам и муниципальным образованиям(нявызн.). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Басманны раён
Катэгорыя·Раёны Масквы
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат