wd wp Пошук:

Барыс Савельевіч Ласкін

Барыс Савельевіч Ласкін (22 ліпеня (4 жніўня) 1914, Орша — 22 жніўня 1983) — савецкі кінасцэнарыст, паэт, празаік, драматург, аўтар гумарыстычных апавяданняў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Оршы, у сям’і дантыста Савелія Ласкіна. Калі Барысу споўнілася 8 гадоў, аўдавелая маці перавезла сям’ю да сваёй радні ў Маскву. Паступіў ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі на сцэнарысцкі факультэт, які скончыў у 1935 годзе.

У час вайны Ласкіна не ўзялі ў войска па прычыне туберкулёзу лёгкіх. Таму ён працаваў на розных кінастудыях як сцэнарыст і аўтар песень для «баявых кнігазборнікаў».

У апошнія гады вайны атрымлівае вядомасць як аўтар гумарыстычных апавяданняў. Супрацоўнічае з газетай «Красная Звезда», дзе друкуецца ў рубрыцы «Вясёлыя апавяданні», у цыкле «У 6 гадзін пасля вайны».

Творчасць

Першая агульнасавецкая вядомасць прыйшла да Ласкіна ў 1939 годзе, дзякуючы напісанаму тэксту песні «Тры танкіста» для фільма «Трактарысты» рэжысёра І. Пыр’ева. У 1940 годзе ў выглядзе песні выходзіць яго чарговы тэкст «Спяць курганы цёмныя» для фільма Л. Лукіна «Вялікае жыццё».

Напісаў больш за 20 кніг[1][2].

Зноскі

  1. Ласкін Барыс Савельевіч
  2. Ласкін Барыс Савельевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Паэты-песеннікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня