wd wp Пошук:

Барыс Пятровіч Тэдлі

Барыс Пятровіч Тэдлі (7 [20] мая 1901 — 11 студзеня 1944) — удзельнік Белага руху, член Рускай фашысцкай партыі і яе лідар у Еўропе і Афрыцы.

Жыццё ў Расіі

Нарадзіўся ў Кіеве ў сям’і абруселага швейцарца-сталяра. Скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. Узяў удзел у Першай сусветнай вайне.

У 1917 годзе стаў членам Добраахвотніцкай арміі, потым браў удзел з ёй у Ледзяным паходзе. Уступіў у Карнілаўскі ўдарны полк, дзе быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У 1919 годзе аглух у выніку баявога паранення, а ў 1920 годзе, хварэючы тыфам, трапіў у палон да бальшавікоў, але здолеў выжыць і ў 1922 годзе эміграваў разам з сям’ёй у Берн (Швейцарыя).

Жыццё ў эміграцыі

У 1933 годзе Тэдлі зблізіўся з узначаленым П. Р. Бермант-Авалавым Рускім вызваленчым народным рухам у Германіі і ён узнагародзіла яго тытулам «Лідар рускіх нацыянал-сацыялістаў у Швейцарыі». У 1935 годзе ён заснаваў у Берне групу Усерасійскай фашысцкай партыі, а ў 1936 годзе атрымаў пасаду рэзідэнта Кіраўніка УФП у Еўропе. У лісце гісторыку і манархісту Н. Ф. Сцяпанаву Тэдлі коратка выказаў свае палітычныя пагляды:

Не буду ўдавацца ў падрабязнасці пра фашызм. Я таксама перакананы манархіст, але не знаходжу нязгод у фашызме з маімі паглядамі. <…> Фашысцкая партыя, безумоўна, глыбока манархічная. Вазьміце, да прыкладу, № «Нашага шляху», прысвечаныя Екацярынбургскаму злачынству. Гэтыя газеты — бліскучая прапаганда манархічных ідэй.

Тэдли браў удзел у арганізацыі з 20 па 25 мая 1936 года ў Берліне канферэнцыі асобпаўнаважаных Вярхоўнага Савета УФП у Еўропе, на якой быў вырашаны шэраг важных арганізацыйных пытанняў. У верасні 1937 года ад Расійскага фашысцкага саюза (новая назва УФП) актыўна выступаў на Міжнародным антыіўдзейскім кангрэсе ў Эрфурце. У снежні 1937 года ў Парыжы Тэдлі падпісаў дагавор з лідарам арганізацыі «Белая ідэя» В. А. Ларыёнавым пра ўваходжанне гэтага таварыства ў Расійскі нацыянальны фронт, што аб’яднаў самыя характэрныя арганізацыі рускіх патрыётаў у эміграцыі. Потым некалькі гадоў Тэдлі з’яўляўся афіцыйным прадстаўніком у Швейцарыі часопіса «Сусветная служба» (міжнародны допіс па тлумачэнні «іўдзейскага пытання», другая назва «Вельтдынст»). Часопіс выпускаўся на 6 мовах у Эрфурце ганаровым членам РФС палкоўнікам У. Флэйшгаўэрам(англ.) бел.. Рэдактарам рускіх выпускаў быў М. Я. Маркаў, з якім Тэдлі рэгулярна ліставаўся.

Пераслед

У 1935 годзе Тэдлі браў удзел у бернскіх судовых працэсах(англ.) бел. над выдаўцамі «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў», у тым ліку У. Флэйшгаўэрам, у абарону якіх ён даваў сведчанні як журналіст «Сусветнай службы».

З-за гэтага швейцарская яўрэйская абшчына пачала яго пераслед праз суд, быў арганізаваны ператрус у яго кватэры. У 1937 годзе Тэдлі схаваўся ў Германіі.

Там, увосень 1938 года, Тэдлі як бачнаму дзеячу Расійскага фашысцкага саюза К. У. Радзаеўскі дае вялікія паўнамоцтвы і прызначае кіраўніком Еўрапейскага цэнтра і Вярхоўнага Савета РФС па Еўропе і Афрыцы. У новай пасадзе Тэдлі арганізаваў з 10 па 12 верасня ў Германіі 1-ы з’езд прадстаўнікоў РФС ад краін Еўропы і Афрыкі, на якім ён агучыў пункт погляду, што «думка большасці пра рашэнне яўрэйскага пытання ў Расіі адным ударам, у корані няслушная» і, што РФС пачынае працу па азнаямленні рускага народа з «існасцю» яўрэйства.

У 1939 годзе Тэдлі высылаецца ўладамі назад у Швейцарыю, дзе быў арыштаваны. У турме наладзіў ліставанне з цэнтральным кіраваннем РФС праз наглядніка Я. Карліна. У апошнім лісце Радзаеўскаму ў 1944 годзе паведамлялася, што РФС прадстаўлены ў Еўропе толькі на Балканах.

11 студзеня 1944 года памёр у гэтай турме. Пахаваны ў Берне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рускі фашызм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Манархісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя Аляксандра Багамольца
Катэгорыя·Памерлі ў Берне