wd wp Пошук:

Баркісімета

Баркісімета (ісп.: Barquisimeto) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штата Лара.

Насельніцтва — 1.018.900 жыхароў (2009).

Размешчаны ў горнай даліне хрыбта Кардыльера-дэ-Мерыда, у 260 км на захад ад Каракаса, з якім злучаны чыгункай і шашой.

Горад заснаваны ў XVI стагоддзі, моцна пацярпеў падчас землетрасення 1812 года.

Цэнтр гарбарнай і тытунёвай прамысловасці. Цэнтр сельскагаспадарчага рэгіёна, дзе вырошчваюцца кава, цукар, какава.

Універсітэт Лісандра Альварада, заснаваны ў 1963 годзе.

Зноскі

  1. Instituto Nacional de Estadística, Venezuela
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Венесуэлы
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96