wd wp Пошук:

Бантэайсрэй

Бантэайсрэй (кхмер.: បន្ទាយស្រី [bɑntiəj srəj], літар. «Цытадэль Жанчыны») — храмавы комплекс на тэрыторыі правінцыі Сіемрэап у Камбоджы, ля падножжа гары Пном Дай, за 25 км на паўночны ўсход ад асноўнай групы храмаў Ангкор. Храм прысвечаны індуісцкаму богу Шыве. Пабудаваны ў часы праўлення Раджэндравармана II, дакладная дата заканчэння будаўніцтва — 967 год. Дата асвячэння — 22 красавіка 967 года.

Храм пабудаваны з чырвонага пясчаніку, навакольныя яго сцены — з латэрыту. Бантэайсрэй — адзіны з ангкорскіх храмаў, пабудаваны не манархам, а каралеўскім саноўнікам Яджнявараха (Khmer: យ ជ្ញ វ រា ហៈ) у сваёй асабістай вотчыне горадзе Ішварапура. На знойдзенай на тэрыторыі храма стэлы напісана, што Яджнявараха быў навукоўцам і філантропам, які дапамагаў жабракам, хворым і нявінным.

Быў знойдзены французамі ў 1914 годзе. Набыў вядомасць праз дзесяць гадоў, адразу пасля таго, як пісьменнік і авантурыст Андрэ Мальро паспрабаваў выкрасці статуі 4-х апсар.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Храмы Камбоджы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Камбоджы