wd wp Пошук:

Бамбардзір траскучы

Бамбардзі́р траску́чы[1] (Brachinus crepitans) — від жукоў-бамбардзіраў, які адносіцца да сямейства жужалі. Від першым быў класіфікаваны сярод жукоў-бамбардзіраў ў 1758 годзе К. Лінеем.

Дадзены від найбольш распаўсюджаны ў родзе Brachinus, арэал распаўсюджвання — паўднёвая частка Еўразіі. Лічынкі, як і ў іншых відаў бамбардзіраў, развіваюцца ў глебе, паразітуючы на кукалках іншых жукоў. Дарослыя асобіны жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах.

Зноскі

  1. Напісанне Бамбардзір траскучы у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.270
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Brachininae
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жужалі