wd wp Пошук:

Балтазар ван дэр Аст

Балтазар ван дэр Аст (нідэрл. Balthasar van der Ast; каля 1593, Мідэлбург — 1657, Дэлфт) — нідэрландскі мастак і малявальшчык.

Нарадзіўся ў Мідэлбургу, у сям’і гандляра поўсцю. Яго нараджэнне не было зафіксавана, але праз гады, у чэрвені 1618 года, пазоў брата Якаба паказаў, што Балтазару ў той час было 25 гадоў, запісаўшы дату нараджэння ў 1593 ці 1594 годзе. Пасля смерці бацькі ў 1609 годзе Балтазар пераехаў да сваёй старэйшай сястры Марыі, якая была замужам за Амброзіусам Босхартам Старэйшым. Балтазар вучыўся ў яго маляваць нацюрморты i ў яго раннiх работах выразна адчуваецца ўплыў Босхарта. У сваю чаргу, трое сыноў Амброзіуса Босхарта, Амброзіус Малодшы (1609—1645), Ёханэс (прыкладна 1612/13-1628 ці пазней) і Аўраам (1606—1683/84) навучаліся ван дэр Астам пасля смерці іх бацькі. Разам гэтую групу мастакоў часам называюць «дынастыяй Босхарта».

З 1619 г. жыў ва Утрэхце, дзе быў прыняты ў гільдыю св. Лукі. Мяркуецца, што ў Аста вучыўся Ян Давідс дэ Хем. У лютым 1633 года ён ажаніўся з Маргрыетай Янс ван Бюерэн. У іх было двое дзяцей, Марыя і Алена.

Балтазар ван дэр Аст памёр у снежні 1657 года ў Дэлфце і пахаваны ў мясцовай царкве.

Першая самастойная карціна Аста датуецца 1610 годам. Маляваў перш за ўсё нацюрморты з кветкамі, казуркамі, слімакамі і садавінай, прасторавае размяшчэнне якіх і кампазіцыя нагадваюць працы Яна Брэйгеля (1568—1625).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123192544 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Balthasar van der Ast // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Зеландыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1657 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1593 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мідэлбургу
Катэгорыя·Памерлі ў Дэлфце
Катэгорыя·Асобы