wd wp Пошук:

Балотныя чарапахі

Балотныя чарапахі (Emys) — род прэснаводных чарапах.

Балотная чарапаха еўрапейская (E. orbicularis) жыве ў Паўночна-Заходняй Афрыцы і Азіі, Еўропе; зрэдку трапляецца на поўдні Беларусі. Амерыканская балотная чарапаха (E. blandingi) жыве на паўночным усходзе ЗША і поўдні Канады.

Цела (даўжыня 15-25 см) укрыта касцяным рагавым панцырам.

Жывуць у мелкіх, малапраточных вадаёмах, зімуюць на дне. Выходзяць на сушу. Кормяцца рачнымі беспазваночнымі, водарасцямі, рыбай.

Палавой спеласці дасягаюць у 6-8 гадоў. Адкладваюць 5-10 яец у ямку, якую самка капае на дне вадаёма.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарапахі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта