wd wp Пошук:

Бакінскі музей сучаснага мастацтва

Музей сучаснага мастацтва (азерб.: Müasir incəsənət muzeyi) — музей у сталіцы Азербайджана ў горадзе Баку.

Адкрыты 20 сакавіка 2009 года. У музеі сабраны больш за 800 работ азербайджанскіх мастакоў і скульптараў, якія ў асноўным працуюць у авангардным стылі. У музеі выстаўляюцца працы такіх майстроў, як Сатара Бахлулзадэ, Беюкага Мірзазадэ, Эльміра Шахтахцінскага, Таіра Салахава, Амара Эльдарава, Надзіра Абдурахманава.

Аўтарам дызайну музея з’яўляецца вядомы мастак Алтай Садыхзадэ. У музеі прадугледжаны зала дзіцячага мастацтва, бібліятэка, відэазала, рэстаран і арт-кафэ.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, першая лэдзі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА Мехрыбан Аліева і генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каісіра Мацуура.

Зноскі

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музеі сучаснага мастацтва
Катэгорыя·Музеі Баку
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2009 год у Баку
Катэгорыя·Мастацкія музеі Азербайджана
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных