wd wp Пошук:

Бакінская тэлевежа

Бакінская тэлевежа (азерб.: Azəri Televiziya Qülləsi) — збудаванне вышынёй 310 м у Баку, сталіцы Азербайджана.

Комплекс быў спраектаваны на падставе пастановы Савета Міністраў СССР і па заказу Міністэрства сувязі Азербайджанскай Рэспублікі Дзяржаўным праектным інстытутам Міністэрства сувязі СССР.

Будаўнічыя работы пачаліся ў 1979 годзе. Згодна з праектам будаўніцтва павінна было быць завершана ў 1985 годзе. Аднак па некаторых прычынах будаўнічыя работы на комплексе былі прыпыненыя. Пасля вяртання агульнанацыянальнага лідара Гейдара Аліева да ўлады ў 1993 годзе будаўніцтва тэлевежы было прадоўжана, і ў 1996 годзе пры яго ўдзеле адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця комплексу.

У 2008 годзе на тэлевежы былі зроблены реканструкцыйныя работы, на вышыні 175 метраў (62 паверха) быў адкрыты рэстаран з відам на горад.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Тэлевежы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта