wd wp Пошук:

Баклан малы

Малы баклан (Phalacrocorax pygmeus) — птушка з сямейства бакланавых.

Апісанне

Малы баклан мае даўжыню 45-55 см, размах крылаў 77-90 см, што амаль у два разы менш за вялікага баклана. Апярэнне яго чорнае з металічным зеленаватым бляскам, абсыпанае белымі меткамі. Галава чырванавата-карычневая. Дзюба адносна кароткая. У шлюбным уборы белыя пёры размешчаны па ўсім целе і маюць кропляпадобную форму.

Пашырэнне

Паштовая марка Узбекістана

Арэал: Венгрыя, Балканы, Малая Азія, Блізкі Усход, сустракаецца на Чорным, Каспiйскім моры i Аральскім возеры, у верхнім цячэннi Сырдар’i i Амудар’i. Насяляе: берагi чыстых кантынентальных вадаёмаў або мораў, парослыя трыснягом, кустамi або дрэвамi.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зiмовак: усходнія раёны Мiжземнамор’я, паўднёвая часткi Чорнага i Каспiйскага мораў.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуецца ў калонii. Гняздо робіць паблiзу вады (часам, аднак, 3-5 км ад берага), у трыснягу, на кустах або ў кронах дрэў, у выглядзе паўшара, часта амаль што ажурнае; аснова з трыснягу або галiнак, высцiлка пераважна з лiстоў трыснягу.

Яйкі

Яйкi 4-6, амаль авальныя, блакiтнаватыя з белым вапнавым налётам. Памеры: 46 х 30 мм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бакланавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных