wd wp Пошук:

Базіліка Порцыя

Размяшчэнне базілікі да пажару

Базіліка Порцыя (лац.: Basilica Porcia) — першая базіліка ў Рыме, якая некалі знаходзілася на форуме.

Базіліку пабудаваў цэнзар Марк Порцый Катон Старэйшы на дзяржаўныя грошы ў 184 годзе да н.э. Будынак знаходзіўся заходней курыі на ўчастку, набытым Катонам і забудаваным крамамі і дзвюма прыватнымі дамамі. Базіліка згарэла ў 52 годзе да н.э. разам з курыяй і была, магчыма, цалкам знішчана, бо пазней пра яе нічога не згадваецца[1].

Зноскі

  1. Basilicae (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рымскі форум