wd wp Пошук:

Базіліка Касьмы і Даміяна

Базіліка Казьмы і Дзям’яна (Santi Cosma e Damiano, Санці-Косма-э-Даміяна) — старажытная хрысціянская царква ў Рыме, на форуме Веспасіяна.

Пасля таго, як Амаласунта, дачка остгоцкага караля Тэадорыха, у 527 г. падарыла Папе Феліксу IV форумскую бібліятэку з язычніцкім храмам Ромула (Ромулам клікалі сына імператара Максенцыя), Папа распарадзіўся аб’яднаць абодва будынкі і, у процівагу культу Кастара і Полукса, які квітнеў у гэтай частцы Рыма, асвяціў храм у памяць грэчаскіх братоў Казьмы і Дзям’яна. У 1632 г. Папа Урбан VIII настаяў на тым, каб узровень падлогі быў падняты на сем метраў.

Падчас рэстаўрацыйных прац 1947 г. навукоўцы прыйшлі да высновы, што храм Ромула, пабудаваны ў кіраванне Максенцыя, — найбольш старажытнае захаванае язычніцкае свяцілішча на тэрыторыі Рыма, нароўні з Пантэонам. Яшчэ ў VIII ст. да н.э. на гэтым месцы існаваў прымітыўны храм Юпітэра, адзін з самых ранніх у Рыме.

Тытулярная царква

Царква Святых Казьмы і Дзям’яна з’яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярнай дыяконіяй Святых Казьмы і Дзям’яна і кардыналам-святаром з тытулам царквы з 22 лютага 2014 года з’яўляецца італьянскі кардынал Беньяміна Стэла.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Храмы Святых Казьмы і Дзям'яна
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імператарскія форумы Рыма